У Вашынгтоне прайшоў 11-ы раўнд кітайска-амерыканскага дыялогу лідараў гандлёва-прамысловай сферы і былых высокапастаўленых чыноўнікаў
  2018-12-07 15:25:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

11-ы раўнд кітайска-амерыканскага дыялогу лідараў гандлёва-прамысловай сферы і былых высокапастаўленых чыноўнікаў адбыўся 4 снежня ў Вашынгтоне. У дыялогу прынялі ўдзел звыш 30 чалавек, у тым ліку гандлёвых і прамысловых лідараў, былых членаў урадаў і навуковых экспертаў КНР і ЗША.

Цяперашні раўнд дыялогу стаў першым візітам лідараў гандлёва-прамысловай сферы, былых высокапастаўленых чыноўнікаў і спецыялістаў аналітычных цэнтраў Кітая ў ЗША пасля сустрэчы старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якая адбылася нядаўна. Удзельнікі дыялогу прызналі, што сустрэча кіраўнікоў дзвюх краін у Аргенціне паказала накірунак развіцця кітайска-амерыканскіх адносін на пэўны перыяд. Здаровыя і стабільныя гандлёва-эканамічныя адносіны паміж КНР і ЗША адпавядаюць карэнным інтарэсам дзвюх краін і ўсяго свету, і двухбаковае супрацоўніцтва нязменна застаецца правільным выбарам.

Пасля сустрэчы бакі апублікавалі сумесную заяву пра кансенсусы, якіх удалося дасягнуць падчас дыялогу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040