Кітай і ЗША імкнуцца да дасягнення кансенсусу па важных праблемах, якія ўляюць узаемную цікавасць - Мінкамерцыі КНР
  2018-12-07 15:31:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн сёння заявіў, што сустрэча кіраўнікоў КНР і ЗША была вельмі паспяховай, і на ёй былі дасягнуты важныя кансенсусы па гандлёва-эканамічных пытаннях. Кітай пачне неадкладна ажыццяўляць пэўныя крокі, пра якія дамовіліся бакі. У мэтах адмяніць усе павышэнні падаткаў і збораў бакі правядуць кансультацыі і імкнуцца да дасягнення кансенсусу па важных праблемах, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

На чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі Гаа Фэн адзначыў, што інтарэсы КНР і ЗША па гандлёва-эканамічных пытаннях у значнай меры супадаюць, і існуе структурная патрэба ў натуральным узаемадапаўненні. Каманды з абодвух бакоў у апошні час праводзяць паспяховыя кантакты і выдатна супрацоўнічаюць. Кітай у поўнай меры ўпэўнены ў дасягненні пагаднення ў бліжэйшыя 90 дзён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040