МЗС: Кітай запатрабаваў ад ЗША і Канады неадкладна вызваліць затрыманага фінансавага дырэктара кампаніі Huawei
  2018-12-07 16:07:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Гэн Шуан сёння заявіў на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі, што Кітай ужо звярнуўся да Канады і ЗША з сур'ёзнымі прадстаўленнямі і запатрабаваў ад названых краін неадкладна прадставіць падставы для затрымання фінансавага дырэктара кампаніі Huawei Мэн Ваньчжоу і неадкладна вызваліць затрыманую.

Адзін з журналістаў запытаўся, ці перадаў Пекін прадстаўленне амбасадару Канады ў КНР у сувязі з фактам затрымання ўладамі Канады Мэн Ваньчжоу. Пасол КНР у Канадзе ўжо зрабіў адпаведны каментар праз свайго афіцыйнага прадстаўніка.

Гэн Шуан адзначыў, што Кітай неадкладна пасля атрымання інфармацыі аб здарэнні прадаставіў консульскую падтрымку асобам, што маюць дачыненне да сітуацыі, і вылучыў сур'ёзныя прадстаўленні Канадзе і ЗША з патрабаваннем неадкладна прадставіць падставы для затрымання фінансавага дырэктара кампаніі Huawei Мэн Ваньчжоу і неадкладна вызваліць затрыманую для паўнавартаснай гарантыі яе законных і справядлівых правоў і інтарэсаў.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040