Міжнародная крытыка: хто абараняе правы чалавека ў Канадзе?
  2018-12-10 09:20:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мэн Ваньчжоу - дачка заснавальніка «Хуавэй» Жэнь Чжэнфэя і намесніка старшыні праўлення кампаніі - была арыштаваная ў Ванкуверы першага снежня па запыце Злучаных Штатаў. Яна абвінавачваецца ў парушэннях правілаў амерыканскіх гандлёвых санкцый супраць Ірана. У пятніцу вярхоўны суд правінцыі Брытанская Калумбія перанёс слуханні па справе Мэн Ваньчжоу на 10 снежня.

Арышт Мэн Ваньчжоу выклікаў скандал у міжнароднай супольнасці і абурэнне ў кампаніі «Хуавэй», як сярод простых кітайцаў, так і ва ўрадзе КНР. Гэта падзея раскрыла некаторыя сапраўдныя прыярытэты Атавы, за якія Канада цяпер абавязкова заплаціць высокі кошт.

Па-першае, ЗША і Канада, што заўсёды пазіцыяніруюць сябе як прававыя і справядлівыя дзяржавы, у гэтай сітуацыі агаляюць свае сапраўднае гегемонсцкае аблічча перад тварам усяго свету.

Прыкладна 6 гадоў таму ў дакладзе Кангрэса ЗША «Хуавэй» абвінавацілі ў тым, што абсталяванне, якое вырабляецца кампаніяй, стварае пагрозу амерыканскай дзяржбяспецы. Кангрэсмены запатрабавалі забараніць продаж тэлекамунікацыйнай тэхнікі «Хуавэй» на тэрыторыі Штатаў. Пасля гэтай падзеі кітайская кампанія спрабавала вярнуцца на рынак ЗША, але сустрэла актыўнае супраціўленне з боку амерыканскага ўрада. Характэрна, што «Хуавэй» не парушае законы Злучаных Штатаў - расследаванні і абвінавачванні ў адрас вышэйшага кіраўніцтва арганізацыі юрыдычна неабгрунтаваныя.

Па-другое, беспрычынныя парушэнні правоў чалавека ў Канадзе сведчаць аб двайных стандартах краіны ў гэтай галіне. У Атаве свядома ідуць на такі крок, што, несумненна, шкодзіць міру і стабільнаму развіццю на планеце.

У твітэры інтэрнэт-карыстальнікі з розных краін свету ацэньваюць гэты інцыдэнт як «выкраданне», «захоп заложніцы», «нядобрасумленнасць» і г.д. Відаць, што здарэнне выклікала пачуццё трывогі за сваю бяспеку ў людзей па ўсім свеце.

Па-трэцяе, акт стаў ударам па адным з вядучых навукова-тэхнічных прадпрыемстваў Кітая, прычым метады Канады падпадаюць пад вызначэнне «вандалізму».

«Хуавэй», будучы адным з ключавых пастаўшчыкоў абсталявання для мабільнай сувязі не толькі ў Кітаі, але і ва ўсім свеце, займае вядучае месца на глабальнай арэне ў сфере 5G. Кампанія валодае многімі патэнтамі і тэхналогіямі сусветнага ўзроўню. Пад лозунгам «ідэалогіі» Канада становіцца перашкодай і нават дыверсантам на шляху развіцця кампаніі і, больш за тое - перашкодай глабалізацыі. Сутыкнуўшыся з канкурэнтнымі перавагамі з боку кітайскіх прадпрыемстваў, некаторыя краіны спрабуюць ім перашкаджаць палітычнымі сродкамі. Што заўважылі і звычайныя карыстальнікі сеткі, якія прапанавалі такі варыянт: «як заваяваць перамогу на вайне за тэхналогіі 5G? Арыштаваць суперніка!». Сапраўды, ёсць краіны, якія, з аднаго боку, крычаць аб добрасумленнай канкурэнцыі, а з другога - незаконным чынам спрабуюць задушыць і знішчыць само асяроддзе для сумленнага суперніцтва, каб забяспечыць ўласную перавагу. Тым не менш, гісторыя шматкроць даказвае, што такая барацьба бескарысная. Пацярпелыя здольныя выстаяць у неспрыяльных умовах, пераадолець усе перашкоды з дынамічнай хуткасцю і з растучай сілай, каб, у рэшце рэшт, дамагчыся развіцця.

Па-чацвёртае, арышт Мэн Ваньчжоу прыцягнуў пільную ўвагу ва ўсім кітайскім грамадстве, у выніку чаго імідж Канады ў вачах грамадзян КНР моцна ўпаў.

У апошнія дні ў кітайскім сегменце інтэрнэту назіраецца наступная карціна: карыстальнікі асуджаюць дзеянні ўрадаў ЗША і Канады і падтрымліваюць «Хуавэй», патрабуючы ад афіцыйнай Атавы вызваліць Мэн Ваньчжоу. Шмат хто кажа, што не хацелі б расчароўвацца ў Канадзе і хаваць свае сімпатыі да гэтай краіны, спадзеючыся на далейшае паглыбленне сяброўскіх адносін. У мінулым годзе ўзаемны турпаток перавысіў 1,5 мільёна паездак, усталяваўшы новы рэкорд, а год цяперашні абвешчаны «Годам турызму КНР і Канады».

Блізкія адносіны паміж дзяржавамі залежаць ад узаемных сімпатый іх народаў; расчараванне пацягне спад матывацыі да прасоўвання міждзяржаўных адносін. За арыштам Мэн Ваньчжоу абавязкова будзе глыбокі і працяглы негатыўны ўплыў на развіццё кітайска-канадскага партнёрства.

Аднак адмоўны эфект гісторыі Мэн Ваньчжоу выйшаў за межы дзвюх краін: неспакой расце па ўсім свеце. Прыкладам служыць хваляванне на сусветным фондавым і валютным рынках. Вар'яцкае рашэнне Атавы ўзрушыла народы ўсіх краін свету і моцна абвастрыла асцярогі, выклікаўшы паніку на рынках. «Хуавэй» і ўрад Кітая занялі разумную і стрыманую пазіцыю, адначасова выказваючы рашучасць і цвёрдасць. Прадстаўнік кампаніі выказаў упэўненасць у тым, што прававая сістэма Канады і ЗША урэшце зробіць справядлівыя высновы. Афіцыйныя асобы Кітая выступілі супраць арышту і выказалі катэгарычны пратэст парушэння правоў чалавека, які ідзе насуперак з законамі і Канады, і ЗША, што ініцыявалі сітуацыю. Кітайскі бок ужо звярнуўся да Вашынгтона і Атавы з патрабаваннем вызваліць Мэн Ваньчжоу і папярэдзіў Канаду аб адказнасці і сур'ёзных наступствах.

«Неадкладна вызваліць Мэн Ваньчжоу! Неадкладна аднавіць яе асабістую свабоду!» - рацыянальнае, разумнае і законнае патрабаванне кампаніі "Хуавэй" і ўрада Кітая. Спадзяёмся, што ўрад Канады і органы яе прававой сістэмы не зойдуць занадта далёка на шляху несправядлівасці. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040