У Канадзе затрыманы фінансавы дырэктар кампаніі «Huawei»
  2018-12-10 09:25:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік міністра замежных спраў КНР Лэ Юйчэн 8 снежня тэрмінова выклікаў амбасадара Канады ў КНР Джона МакКалума, каб ад імя кітайскага ўрада выказаць катэгарычны пратэст афіцыйнай Атаве ў сувязі з затрыманнем адказнай асобы кампаніі Huawei. Лэ Юйчэн паказаў, што канадскі бок, кіруючыся патрабаваннямі ЗША, затрымаў падчас транзітнай перасадкі ў Ванкуверы грамадзянку Кітая. Кітай патрабуе ад Канады неадкладна вызваліць затрыманую і ў поўнай меры гарантаваць выкананне яе законных правоў. Адмова пацягне за сабой сур'ёзныя наступствы, папярэджваюць у Пекіне, і канадскі бок панясе ўсю паўнату адказнасці за свае дзеянні.

У апошнія гады некаторыя заходнія краіны вінавацілі Huawei у шпіянажы, называючы кампанію схаванай пагрозай іх інфармацыйнай бяспекі. Аднак Канада не забараніла дзейнасць прадпрыемства на сваіх аб'ектах. Кампаніі «BCE» і «Telus» супрацоўнічалі з «Huawei» у асваенні сеткі 5G. Некаторыя канадскія ВНУ ўстанавілі адносіны партнёрства з кітайскай фірмай. Канадскі ўрад актыўна садзейнічаў двухбаковым перамовам па пагадненні аб свабодным гандлі для пашырэння рынку краіны.

Міністр замежных спраў Хрыста Фрыланд у размове з кітайскім калегам Ван І адзначала, што яе дзяржава ў адпаведнасці з уласным рашэннем будзе прасоўваць перамовы па пагадненні аб свабодным гандлі з іншымі краінамі. На мінулым месяцы ў Пекіне адбыўся стратэгічны дыялог у эканамічнай і фінансавай сферах паміж Кітаем і Канадай. У выніковай заяве канадскі ўрад адзначыў, што бакі пацвердзілі абяцанне аб далейшым узмацненні і пашырэнні эканамічных і гандлёвых адносін паміж дзвюма краінамі.

Зараз двухбаковае супрацоўніцтва апынулася ў цяжкім становішчы з-за затрымання фінансавага дырэктара кітайскай кампаніі. Атава ўжо істотна абмежавала працу «Huawei» па разгортванні ў Канадзе сеткі 5G. Падпісанне кітайска-канадскага пагаднення аб свабодным гандлі па шэрагу напрамкаў зараз таксама пад пытаннем. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040