У Кітаі спушчана на ваду першае судна-носьбіт пілатуемых батыскафаў "Шэньхай-1"
  2018-12-10 10:23:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ва Ухане, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хубэй, спушчана на ваду судна "Шэньхай-1" -- першае судна-носьбіт пілатуемых падводных апаратаў, распрацаванае ў Кітаі ўласнымі сіламі.

"Шэньхай-1" спраектаваны з улікам канструктыўных асаблівасцей батыскафа "Цзяалун" і ўяўляе сабой універсальнае навукова-даследчае судна, адначасова здольнае абслугоўваць глыбакаводныя апараты і на месцы весці апрацоўку і аналіз сабраных даных і узораў.

Даўжыня судна "Шэньхай-1" складае 90 метраў, праектнае водазмяшчэнне -- 4500 тон. Судна здольнае да 60 дзён знаходзіцца ў аўтаномным рэжыме. Увядзенне судна ў эксплуатацыю запланавана на першае паўгоддзе 2019 года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040