Тры чалавекі загінулі пасля апоўзня на паўднёвым захадзе Кітая
  2018-12-10 16:10:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Восем чалавек былі вынятыя з-пад завалаў горнага апоўзня, які адбыўся ў нядзелю ў правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая. З-за стыхіі былі разбураны тры жылыя дамы. Трое з вынятых памерлі на шляху ў шпіталь і астатнія пяцёра ў цяперашні час праходзяць лячэнне, паведамілі мясцовыя ўлады.

Па папярэдняй ацэнцы, 12 чалавек, магчыма, загінулі пад апоўзнем.

Да пошукава-выратавальнай аперацыі мабілізавана звыш 600 выратавальнікаў.

Сярод 12 пацярпелых восем -- мясцовыя жыхары, чацвёра -- арандатары, паведаміў Тан Цзе, кіраўнік павета Сюйюн. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040