31-я канвойная флатылія ВМС НВАК адправілася ў Адэнскі заліў і воды Самалі для забеспячэння бяспекі суднаходства
  2018-12-10 16:20:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

31-я канвойная флатылія ВМС Народна-вызваленчай арміі Кітая ў нядзелю пакінула порт горада Чжаньцзян паўднёвакітайскай правінцыі Гуандун і накіравалася ў Адэнскі заліў i тэрытарыяльныя воды Самалі, каб суправаджаць гандлёвыя судны.

У склад флатыліі ўваходзіць дэсантны карабель "Куньлуньшань", ракетны фрэгат "Сюйчан" і карабель забеспячэння "Ламаху"; апошнія два ўдзельнічаюць у падобнай місіі ўпершыню. На іх борце - больш за 700 афіцэраў і матросаў, некалькі дзясяткаў спецназаўцаў і тры верталёты.

Кітай удзельнічае ў забеспячэнні бяспекі суднаходства ў Адэнскім заліве і водах Самалі са снежня 2008 года. За мінулыя 10 гадоў караблі ВМС НВАК суправадзілі 6595 суднаў і выратавалі або аказалі дапамогу больш чым 60 кітайскім і замежным суднам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040