Ван Ян павіншаваў Гуансі-Чжуанскі АР з 60-й гадавінай утварэння
  2018-12-11 09:51:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член ПК Палітбюро ЦК КПК, старшыня УК НПКСК Ван Ян сёння павіншаваў Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён / Паўднёвы Кітай / с грандыёзнымі поспехамі, дасягнутымі за 60 гадоў з часу ўтварэння.

Дэлегацыя цэнтральнага ўрада Кітая, якую ўзначальвае Ван Ян, прыбыла ў Гуансі-Чжуанскі АР для ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды 60-й гадавіны ўтварэння аўтаномнага раёна.

Выступаючы на ўрачыстым сходзе ў Наньніне, адміністрацыйным цэнтры Гуансі-Чжуанскага АР, Ван Ян адзначыў, што за 60 гадоў аўтаномны раён здзейсніў гіганцкі скачок у эканамічным развіцці, далёка прасунуўся ў рэформах і адкрытасці, дамогся значнага павышэння стандартаў жыцця насельніцтва і прыкметнага прагрэсу ў ахове навакольнага асяроддзя і ўмацаванні нацыянальнага адзінства.

Гэтыя каласальныя поспехі даказваюць вялікую сілу сістэмы сацыялізму з кітайскай спецыфікай і вялікую жыццяздольнасць сістэмы рэгіянальнай нацыянальнай аўтаноміі, заявіў Ван Ян.

Ён падкрэсліў, што Гуансі-Чжуанскі АР павінен нязменна адстойваць вядучую ролю КПК і шлях сацыялізму з кітайскай спецыфікай, прытрымлівацца новага погляду на развіццё, садзейнічаць паглыбленню рэформаў ва ўсіх сферах і пашырэнню адкрытасці, забеспячэнню і паляпшэнню жыццёвых стандартаў пры дапамозе развіцця, захаванню і ўдасканаленню сістэмы рэгіянальнай нацыянальнай аўтаноміі.

На сходзе прысутнічалі 22 тыс. чалавек, у тым ліку мясцовыя кадравыя работнікі, прадстаўнікі розных этнічных груп і шырокіх слаёў грамадства.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040