МЗС КНР: нармальная дзейнасць кітайскіх кампаній у Японіі не можа падвяргацца якім-небудзь дыскрымінацыям
  2018-12-11 10:59:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кажучы пра новую пастанову аб дзяржаўных закупках, зацверджаную ўрадам Японіі, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан на чарговым брыфінгу для журналістаў заявіў, што кітайскі бок пільна сочыць за сітуацыяй, звязанай з новымі правіламі, а нармальная прадпрымальніцкая дзейнасць кітайскіх кампаній у Японіі не можа падвяргацца якой-небудзь дыскрымінацыі.

Лу Кан адзначыў, што кітайскі бок звярнуў увагу на тое, што сёння ўрад Японіі выдаў новую пастанову аб дзяржаўных закупках. Кітайскі бок загадзя па дыпламатычных каналах звязаўся з японскім бокам. Генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Есіхідэ Суга, адказваючы на пытанне журналіста, падкрэсліў, што мэтай новай пастановы японскага ўрада не з'яўляецца ўстараненне канкрэтных кампаній і абсталявання.

Лу Кан паведаміў, што асноўная ўласцівасць інвестыцыйнага супрацоўніцтва кітайскіх кампаній у Японіі - узаемная выгада і ўзаемны выйгрыш. Кітайскі бок заўсёды падтрымліваў кітайскія кампаніі, якія ў адпаведнасці з гандлёвымі прынцыпамі і міжнароднымі правіламі, паважаючы мясцовае заканадаўства, развіваюць інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Японіяй. У той жа час, кітайскі бок заўсёды патрабаваў ад японскага боку прадастаўлення справядлівага, празрыстага, свабоднага ад дыскрымінацыі асяроддзя для кітайскіх кампаній, якія вядуць сваю прадпрымальніцкую дзейнасць і развіваюцца на тэрыторыі Японіі. Кітайскі бок будзе ўважліва сачыць за сітуацыяй, звязанай з японскай пастановай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040