Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць трох высокапастаўленых чыноўнікаў КНДР
  2018-12-11 16:17:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства фінансаў ЗША ў панядзелак абвясціла аб увядзенні санкцый у дачыненні да трох высокапастаўленых чыноўнікаў КНДР.

У заяве ведамства гаворыцца, што санкцыі звязаныя з дакладам Дзярждэпартамента па КНДР.

Абмежавальныя меры ўключаюць замарожванне любых актываў названых чыноўнікаў, што падпадаюць пад юрысдыкцыю ЗША, а таксама забарону амерыканскім грамадзянам і арганізацыям праводзіць з імі фінансавыя транзакцыі.

Гэта апошняя на дадзены момант серыя санкцый, уведзеных ЗША супраць юрыдычных і фізічных асоб, звязаных з КНДР, у той час, як робяцца намаганні па дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

Пхеньян неаднаразова крытыкаваў няспынныя амерыканскія санкцыі, называючы іх дзеяннямі, якія паглыбляюць недавер.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040