Індыя паспяхова правяла запуск балістычнай ракеты "Агні-V"
  2018-12-11 16:20:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Індыя з палігона на востраве Абдул Калам ва ўсходнім штаце Адзіша паспяхова здзейсніла вопытны запуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Агні-V", здольнай несці ядзерны зарад. Гэта сёмая спроба запуску ракеты "Агні-V". Па паведамленнях мясцовых СМІ, першае выпрабаванне "Агні -V" адбылося 19 красавіка 2012 года.

Пры стварэнні рухальнай устаноўкі, сістэм навігацыі і кіравання ракеты "Агні-V" былі выкарыстаны найноўшыя тэхналогіі. Яна можа паражаць цэлі на адлегласці ад 5-ці да 8-мі тыс. кіламетраў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040