Ван І пра кітайска-амерыканскія адносіны: не варта штучна ствараць сабе праціўніка
  2018-12-12 10:27:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета КНР і міністр замежных спраў Ван І ў аўторак, выступаючы на адкрыцці сімпозіума "Міжнароднае становішча і кітайская дыпламатыя у 2018 годзе", спыніўся, у тым ліку, на кітайска-амерыканскіх адносінах, заявіўшы, што "не варта штучна ствараць сабе новага суперніка ".

Кітайска-амерыканскія адносіны прыкоўваюць увагу ўсяго свету і закранаюць інтарэсы многіх краін, і, сутыкнуўшыся з негатыўнымі дзеяннямі з амерыканскага боку, падобнымі гандлёвым непаразуменнямі, кітайскі бок быў рашучы ў адстойванні нацыянальных інтарэсаў, годнасці і права на развіццё, у адстойванні заснаванай на правілах шматбаковай гандлёвай сістэмы і ў захаванні прыхільнасці вырашэння праблемы праз дыялог, які базуецца на ўзаемнай павазе, раўнапраўі і сумленнасці, заявіў Ван І.

Ён нагадаў аб нядаўняй сустрэчы старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа "на палях" саміта «Групы дваццаці». "Двухбаковая дыскусія наконт гандлёва-эканамічных пытанняў была канструктыўнай і эфектыўнай для таго, каб спыніць далейшую эскалацыю гандлёвых трэнняў і вярнуцца ў рэчышча вырашэння праблемы праз дыялог і кансультацыі", - сказаў Ван І.

Міністр назваў "непазбежным" узнікненне тых ці іншых супярэчнасцяў паміж Кітаем і ЗША - двума дзяржавамі з розным сацыяльным ладам, рознай гісторыяй і культурай і розным узроўнем развіцця. "І ўсе існуючыя праблемы не вырашыць за адну ноч", - падкрэсліў ён. У той жа час, паводле яго слоў, з прычыны высокай ступені перапляцення інтарэсаў не атрымаецца таксама, каб Кітай і ЗША страцілі сувязі і цалкам ізаляваліся адно ад аднаго.

Сёлета споўнілася 40 гадоў кітайска-амерыканскаму камюніке аб устанаўленні дыпадносін і кітайскай палітыцы рэформаў і адкрытасці. "Абедзве гэтыя падзеі аказалі на свет вялікі ўплыў", - канстатаваў Ван І. Паводле яго слоў, урокі, якія можна атрымаць з няпростага працэсу ўзаемадзеяння Кітая і ЗША за гэтыя 40 гадоў, зводзяцца да аднаго: пры супрацоўніцтве абодва бакі атрымліваюць выгаду, пры варожасці ж абодва бакі пакутуюць.

Разважлівыя і дальнабачныя людзі ў абедзвюх краінах павінны прыйсці да агульнага каштоўнага разумення таго, што пераможцы ў магчымым супрацьстаянні Кітая і ЗША не будзе, і што ад яго будзе пакутаваць ўвесь свет, падкрэсліў Ван І. Ён заявіў, што Кітай рашуча настроены ісці па шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай і мірнага развіцця і развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з усімі краінамі. Ван І заклікаў амерыканскі бок разглядаць развіццё Кітая ў больш пазітыўным святле, не быць заложнікамі гульні з нулявой сумай і пастаянна пашыраць гарызонты для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040