Абмежавальныя меры ў гандлі могуць прадстаўляць небяспеку для аднаўлення сусветнай эканомікі - кіраўнік СГА
  2018-12-12 16:09:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Узмацненне членамі Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) мер па абмежаванні гандлю і выкліканая гэтым нявызначанасць могуць прадстаўляць небяспеку для аднаўлення сусветнай эканомікі. Пра гэта ў аўторак на канферэнцыі заявіў генеральны дырэктар СГА Раберту Азэведу.

Як гаворыцца ў апублікаваным у той жа дзень дакладзе арганізацыі, з другой дэкады кастрычніка 2017 года па другую дэкаду кастрычніка 2018 года сябры СГА прынялі ў агульнай колькасці 137 новых абмежавальных мер, якія закранаюць міжнародны гандаль аб'ёмам у 588,3 млрд долараў, што ў 8 разоў больш , чым за аналагічны перыяд годам раней.

Кіраўнік СГА падкрэсліў, што міжнародны гандаль стаіць перад сістэмнымі выклікамі. Паводле яго слоў, прыняцце аднабаковых мытных мер замест узгодненай тарыфнай палітыкі вядзе да прыкметнага скарачэння аб'ёму глабальнага гандлю і значнага запаволення росту сусветнай эканомікі.

Р. Азэведу падкрэсліў, што сусветны гандаль перажывае "ключавы перыяд". Гэта, на яго думку, з аднаго боку вядзе да ўзнікнення шматлікіх выклікаў, а з другога - адкрывае новыя магчымасці для паляпшэння супрацоўніцтва ў глабальным гандлі. Неабходна, каб шматбаковая гандлёвая сістэма захавала гнуткасць, каб дзейсна адказваць на патрабаванні членаў СГА і пазбегнуць яе развалу, дадаў ён.

  

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040