Сі Цзіньпін правёў сустрэчу з прэзідэнтам Эквадора Л. Марэна
  2018-12-13 09:00:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў правёў сустрэчу з прэзідэнтам Эквадора Ленінам Марэна.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў 2016 годзе паміж дзвюма краінамі былі ўсталяваныя адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, пачаўшы новы раздзел развіцця адносін паміж КНР і Эквадорам.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што абодва бакі павінны падтрымліваць цесныя сувязі не толькі на высокім, але і на кожным узроўні ва ўсіх галінах, узмацняць паразуменне і падтрымку на шляху да развіцця абедзвюх краін, працягваць рашуча падтрымліваць адзін аднаго ў справах, якія тычацца асноватворных інтарэсаў і важных пытанняў дзвюх краін.

Сі Цзіньпін адзначыў, што кітайскі бок вітае ўдзел Эквадора ў будаўніцтве "Пояса і шляху", сумеснае стымуляванне супрацоўніцтва ў сферах інфраструктуры, вытворчых магутнасцяў, сельскай гаспадаркі, інфармацыйных тэхналогій, новых відаў энергіі, абароны навакольнага асяроддзя.

Л. Марэна заявіў, што Кітай - шчыры сябар Эквадора, эквадорскі бок захоплены старажытнай гісторыяй кітайскай цывілізацыі, шануе вынікі кітайскай палітыкі рэформаў і адкрытасці, а таксама паважае працавітасць, мудрасць і наватарства кітайскага народа. Кітайскі бок аказаў каштоўную падтрымку і дапамогу развіццю эканомікі і грамадства Эквадора, за што эквадорскі народ выказвае глыбокую падзяку.

Паводле яго слоў, кітайская ініцыятыва "Пояс і шлях" з'яўляецца важным міжнародным грамадскім прадуктам, магчымасцю яшчэ мацней ўмацаваць адносіны паміж Эквадорам і Кітаем.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040