Лідар КНДР наўрад ці наведае Сеул у гэтым годзе – Чхонвадэ
  2018-12-13 15:22:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сераду ў рэзідэнцыі прэзідэнта Рэспублікі Карэя / РК / Чхонвадэ заявілі, што вярхоўны лідар КНДР Кім Чэн Ын у гэтым годзе наўрад ці наведае Сеул.

Прадстаўнік Чхонвадэ паведаміў мясцовым журналістам, што Кім Чэн Ын, магчыма, наведае Сеул у студзені наступнага года.

Кім Чэн Ын паабяцаў наведаць сталіцу РК як мага хутчэй пасля ўдзелу ў трэцім саміце з прэзідэнтам РК Мун Чжэ Інам у верасні гэтага года, які праходзіў у Пхеньяне.

Мун Чжэ Ін раней выказаў спадзяванне, што Кім Чэн Ын зможа наведаць Сеул да канца бягучага года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040