Экс-адвакат Д. Трампа прыгавораны да трох гадоў турмы
  2018-12-13 15:50:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Былы асабісты адвакат прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Майкл Коэн сёння прысуджаны да трох гадоў турэмнага зняволення пасля прызнання віны ў шэрагу злачынстваў, у прыватнасці, у фінансавых махінацыях, ухіленні ад выплаты падаткаў і дачы ілжывых звестак Кангрэсу.

Абвінавачванне патрабавала "істотны тэрмін зняволення" для М. Коэна, а федэральны суддзя на Манхэтэне ў Нью-Ёрку прысудзіў яго да трох гадоў федэральнай турмы.

Адвакат М. Коэна прасіў не прыгаворваць яго падапечнага да зняволення.

Вынясенне прысуду рушыла ўслед за прызнаннем М. Коэнам віны па справе, прадстаўленай пракурорам паўднёвай акругі Нью-Ёрка, і супрацоўніцтвам з камандай спецыяльнага пракурора Роберта Мюлера ў сувязі з расследаваннем т. зв. умяшання Расіі ў амерыканскія выбары.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040