МЗС КНР: Кітай ужыў прымусовыя меры да двух канадцаў
  2018-12-14 09:11:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прымусовыя меры былі ўжытыя да двух канадцаў, якія падазраюцца ў падрыве нацыянальнай бяспекі Кітая. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў КНР Лу Кан. Профільныя ведамствы зыходзячы з палажэнняў закона 10 снежня ўжылі адпаведныя меры да двух асобаў у Пекіне і горадзе Даньдун правінцыі Ляанін (Паўночна-Усходні Кітай), адпаведна.

"Па наяўнай у мяне інфармацыі, профільныя органы апавясцілі пасольства Канады ў Пекіне", - указаў дыпламат. - "Гарантавана забеспячэнне законных правоў абодвух асобаў".

Лу Кан падкрэсліў, што "мы заўсёды рады замежным турыстам і грамадзянам замежных дзяржаў, якія падарожнічаюць па Кітаю або праводзяць звычайныя сяброўскія абмены і мерапрыемствы. Гэта датычыцца і бізнесу, і вучобы ў Кітаі. Тут няма якіх-небудзь праблем. Тым, хто паважае заканадаўства Кітая, у рэальнасці няма чаго баяцца ў прынцыпе".

Лу Кан адзначыў, што ступень бяспекі ў Кітаі ў поўнай меры пацвярджаецца фактамі. У перыяд са студзеня па лістапад гэтага года канадцы здзейснілі 780 тыс. паездак у Кітай. Іншымі словамі, кожныя 210 з 10000 канадцаў здзейснілі паездку ў Кітай.

"Шчыра кажучы, гэтая лічба значна вышэй колькасці паездак, якія за той жа перыяд грамадзяне КНР здзейснілі ў Канаду. Гэта ў пэўнай меры дазваляе вырашыць магчымыя сумневы. Радавыя грамадзяне Канады валодаюць належнай разважлівасцю, каб вырашыць, ці бяспечна ў Кітаі", - адзначыў Лу Кан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040