Бундэстаг выступіў супраць перагляду пагаднення па Brexit
  2018-12-14 09:37:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нямецкі Бундэстаг сёння паслаў ясны сігнал супраць перагляду пагаднення па Brexit, якое было дасягнута паміж Брусэлем і Лонданам, і заклікаў не разбураць канчаткова збалансаванага агульнага пакета дамоўленасцей.

Міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас, выступаючы ў парламенце, заявіў, што "няма падстаў разбураць гэта пагадненне" і дадаў, што для змены нямецкай пазіцыі таксама няма прычын.

Каментуючы галасаванне па вотуму недаверу прэм'ер-міністру Вялікабрытаніі Тэрэзе Мэй, што адбылося 12 снежня, Х. Маас назваў "уцешлшвым" тое, што Т. Мэй вытрымала гэта галасаванне. "Вынікі, аднак, не дазваляюць заключыць, што пазіцыя большасці ў Палаце абшчын колькі-небудзь змянілася ў лепшы бок", - дадаў кіраўнік МЗС.

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Еўропы на сённяшнім саміце зноў абмяркуюць планы Вялікабрытаніі па выхадзе з ЕС і паспрабуюць забяспечыць падтрымку выніковага варыянту пагаднення большасцю ў брытанскім парламенце, каб пазбегнуць хаатычнага Brexit у канцы сакавіка.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040