Сі Цзіньпін сустрэўся з замежнымі гасцямі, якія прынялі ўдзел у міжнародным форуме "Цунду"-2018
  2018-12-13 15:20:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

12 снежня старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў у Пекіне сустрэўся з замежнымі гасцямі, якія прынялі ўдзел у міжнародным форуме "Цунду" -2018.

Падчас сустрэчы Сі Цзіньпін азнаёміў прысутных з поспехамі, дасягнутымі Кітаем за 40 гадоў правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці, і важных мерах падчас новага раўнда адкрытасці высокага ўзроўню, распавёў аб адносінах Кітая са светам, а таксама выслухаў выступленні гасцей.

Сі Цзіньпін адзначыў, што сёлета міжнародны форум "Цунду" прайшоў на фоне святкавання 40-х угодкаў з дня старту палітыкі рэформаў і адкрытасці. Гэтая дзяржаўная праграма - ключавы выбар для Кітая, і яе можна назваць другой рэвалюцыяй у краіне. За 40 гадоў Кітай дамогся вялікіх поспехаў у развіцці, жыццё народа значна палепшылася.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што важнай асаблівасцю эканамічнага развіцця Кітая ў новую эру з'яўляецца пераход ад хуткага росту да высакаякаснага развіцця. У мэтах дасягнення больш збалансаванага развіцця неабходна працягваць паглыбляць рэформу і пашыраць адкрытасць.

Выслухаўшы выступленне Сі Цзіньпіна, госці, у сваю чаргу, павіншавалі Кітай з гэтай значнай вяхой. Яны адзначылі, што рэформа і адкрытасць Кітая прынеслі добры плён, якія прывялі да велізарных зменаў і аказалі вялікі станоўчы ўплыў на ўвесь свет. Яны згодныя з абраным Кітаем курсам, цэняць актыўную ролю краіны на міжнароднай арэне і падтрымліваюць важную ініцыятыву аб стварэнні чалавечай супольнасці адзінага лёсу .

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040