Сі Цзіньпін адправіў віншавальны ліст у адрас 3-й Міжнароднай канферэнцыі "Зразумець Кітай"
  2018-12-17 09:03:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін адправіў віншавальны ліст у адрас 3-й Міжнароднай канферэнцыі "Зразумець Кітай", якая адкрылася ў Пекіне ў нядзелю.

Кітайскі лідар у лісце павітаў удзел у канферэнцыі замежных дзеячаў з розных сфер.

Свет сустракае вялікія перамены, якіх не было на працягу стагоддзяў. Мір і развіццё па-ранейшаму застаюцца галоўнымі тэмамі эпохі, і адначасова з гэтым, перад чалавецтвам стаіць мноства агульных выклікаў, адзначыў Сі Цзіньпін.

Паводле яго слоў, Кітай з іншымі краінамі свету будзе актыўна прасоўваць стварэнне міжнародных адносін новага тыпу, заснаваных на ўзаемнай павазе, справядлівасці, супрацоўніцтве і ўзаемным выйгрышы, а таксама садзейнічаць фарміраванню супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, тым самым уносячы новы і яшчэ больш важкі ўклад у забеспячэнне міру і развіцця ў свеце.

Сёлета спаўняецца 40 гадоў правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці. За апошнія 40 гадоў Кітай дамогся бліскучых поспехаў у развіцці і вызначыў больш цесныя адносіны са светам, падкрэсліў ён.

Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай будзе працягваць усебакова паглыбляць рэформы і ўсебакова пашыраць адкрытасць, укараняць новую канцэпцыю развіцця, прасоўваць структурную рэформу ў сферы прапановы, у адзіным парадку прасоўваць работу па стабілізацыі росту, садзейнічанні рэформам, павышэнні ўзроўню жыцця народа і папярэджанні рызык.

Кітай імкнецца забяспечваць высакаякаснае развіццё і тым самым прадастаўляць свету больш магчымасцяў для супрацоўніцтва, адзначыў ён.

Сі Цзіньпін спадзяецца, што ўдзельнікі канферэнцыі змогуць умацаваць агульнае разуменне і спазнанне Кітая. Пры гэтым яны павінны лепш знаёміць свет з Кітаем, прасоўваць абмены і супрацоўніцтва для рэалізацыі сумеснага развіцця і росквіту.

Член Палітбюро ЦК КПК, загадчык Канцылярыяй Камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзячы прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця канферэнцыі і зачытаў віншавальны ліст Сі Цзіньпіна.

Арганізатарамі канферэнцыі "Зразумець Кітай" выступаюць Інстытут па вывучэнні стратэгіі інавацый і развіцця Кітая, Кітайскае народнае таварыства па вывучэнні міжнародных адносін і Савет 21-га стагоддзя. Папярэднія два мерапрыемствы прайшлі ў Пекіне ў лістападзе 2013 года і лістападзе 2015 года.

Асноўная тэма гэтай канферэнцыі - "Новы імпульс развіцця Кітая, новыя магчымасці глабальнага супрацоўніцтва". У ёй прынялі ўдзел каля 600 чалавек, у тым ліку 40 вядомых палітыкаў, стратэгаў і прадпрымальнікаў з усяго свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040