Нямецкі рэгулятар не знайшоў прычын для прымянення штрафных санкцый да кітайскай кампаніі Geely ў пытанні выдавання інфармацыі аб здзелцы з Daimler
  2018-12-17 10:53:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Фінансавы рэгулятар Германіі BaFin завяршыў расследаванне на прадмет парушэння правілаў аб разгалашэнні інфармацыі пры куплі акцый Daimler кітайскім аўтавытворцам Geely і прыняў рашэнне не ўжываць штрафныя санкцыі да кітайскай кампаніі. Пра гэта паведамілі ў суботу ў Geely.

Спасылаючыся на вынікі расследавання, у Geely заявілі, што кампанія строга выконвала законы і нарматыўныя акты Германіі пры куплі 9,7 працэнта акцый Daimler AG за 9,2 млрд долараў ЗША, і інфармацыя аб здзелцы была раскрытая дакладна і своечасова.

Кітайскі аўтавытворца дадаў, што ён супрацоўнічаў з BaFin падчас расследавання абставінаў здзелкі.

Пра сваё рашэнне правесці расследаванне на прадмет парушэння дзеючых у Германіі правілаў, якія рэгламентуюць разгалашэнне інфармацыі аб куплі акцый, BaFin абвясціў у лютым.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040