Генеральны сакратар ЦК НРПЛ, прэзідэнт Лаоса Бунянг Варачыт сустрэўся з Ван І
  2018-12-17 16:09:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК НРПЛ, прэзідэнт Лаоса Бунянг Варачыт у нядзелю сустрэўся з членам Дзяржсавета КНР, міністрам замежных спраў Ван І.

Ван І адзначыў, што ў будучым годзе адзначаецца 10-годдзе з моманту ўстанаўлення кітайска-лаоскіх адносін усебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства. Кітай мае намер разам з Лаосам увасабляць у жыццё вынікі візітаў лідараў дзвюх краін, усебакова прасоўваць супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў ва ўсіх сферах, будаваць сумесную будучыню росквіту і развіцця.

Ван І сказаў, што Кітай жадае ўмацаваць кантакты дзвюх партый і краін на высокім узроўні, паскорыць распрацоўку плана будаўніцтва дзвюма краінамі супольнасці з адзіным лёсам.

Бунянг Варачыт адзначыў, што адносіны паміж дзвюма партыямі і краінамі зараз перажываюць найлепшы перыяд у сваёй гісторыі. Ён выказаў асабістае жаданне ў будучым годзе наведаць Кітай для ўдзелу ў другім Форуме высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху". Таксама Бунянг Варачыт падзякаваў КНР задапамогу Лаосу, што аказваецца на працягу доўгага часу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040