Увядзенне санкцый супраць кіруючых кадраў КНДР - "правакацыя" ЗША
  2018-12-17 16:13:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнік інстытута амерыканскіх даследаванняў пры МЗС КНДР заявіў сёння, што ўвядзенне ў санкцыйных спіс кіруючых кадраў КНДР на падставе так званай "праблемы правоў чалавека" з'яўляецца "правакацыяй" ЗША.

Паводле паведамлення ЦТАК, якое апублікавала сёння тэкст выступлення, гэты чыноўнік МЗС КНДР на ўмовах ананімнасці сказаў, што наступныя 6 месяцаў пасля сустрэчы кіраўнікоў ЗША і КНДР у Сінгапуры дзяржаўны сакратар і іншыя вышэйшыя афіцыйныя асобы ЗША кожны дзень наўмысна кідалі цень на КНДР. Дзяржаўны дэпартамент ЗША і міністэрства фінансаў абвінавачвалі КНДР у адмыванні грошай, ажыццяўленні незаконных гандлёвых здзелак і інш., некалькі разоў ўводзілі санкцыі супраць паўночнакарэйскіх кампаній, індывідуальных асоб і судоў, а таксама кампаній, індывідуальных асоб і судоў Расіі і іншых краін. У апошні час, ЗША зноў ствараюць шуміху, падымаючы неіснуючую "праблему правоў чалавека", каб увесці ў амерыканскі санкцыйны спіс кіруючыя кадры ва ўрадзе суверэннай краіны - КНДР, што з'яўляецца "правакацыяй".

Гэты чыноўнік заявіў, што застрашванне, пагроза і ціск не з'яўляюцца шляхам вырашэння праблем.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040