Урад Японіі прыняў новую праграму абароны краіны
  2018-12-19 10:24:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Японскі ўрад правёў пасяджэнне кабінета міністраў, падчас якога была прынята новая Праграма абароны Японіі і Прамежкавы план падрыхтоўкі сіл абароны Японіі, змест якіх прадугледжвае значныя структурныя пераўтварэнні сіл самаабароны, рэканструкцыю існуючых ваенных караблёў і ператварэнне іх у авіяносцы, маштабныя закупкі новай ваеннай тэхнікі і многае іншае.

Новая праграма абвяшчае, што "імкліва расце сур'ёзнасць і нявызначанасць" у справе захавання бяспекі межаў Японіі. Сілы самаабароны Японіі павінны ўзмацніць сваю абараназдольнасць у такіх новых галінах, як ваенна-касмічная і інфармацыйная сфера, стварыць структуры, здольныя весці баявыя дзеянні па-за межамі краіны. Праграма прадугледжвае рэканструкцыю верталётаносцаў класа "Ідзумі" і ператварэнне іх у авіяносцы, здольныя несці палубныя знішчальнікі.

У плане падрыхтоўкі сіл абароны Японіі прапануецца ўкараненне ў бліжэйшыя пяць гадоў наземных супрацьракетных комплексаў "Іджис", а таксама беспілотных падводных апаратаў і цэлага шэрагу іншай тэхнікі. Для флоту, які нясе авіяносцы, планам прадугледжана выкарыстанне ў якасці палубнай авіяцыі малапрыкметных знішчальнікаў з кароткім узлётам і вертыкальнай пасадкай F-35B. На працягу наступных пяці гадоў абаронны бюджэт краіны складзе 243 млрд далолараў. Японскія СМІ ўжо назвалі гэту суму рэкорднай для ваеннага бюджэту.

Праграма абароны Японіі вызначае асноўныя прынцыпы палітыкі захавання бяспекі дзяржавы ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве, а Прамежкавы план падрыхтоўкі сіл абароны -- канкрэтныя крокі па ўкараненні тэхнікі, фарміраванні ўзброеных сіл і іншыя аспекты ваеннай дзейнасці на бліжэйшыя пяць гадоў. Раней змены ў японскую праграму абароны маглі ўносіцца раз на 10 гадоў, аднак апошнія гады працэс абнаўлення праграмы прыкметна паскорыўся. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040