Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла законапраект, які ўключае выдаткі на будаўніцтва памежнай сцяны Д. Трампа
  2018-12-21 16:35:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла ў чацвер праект часовага бюджэту, у які ўключаны выдаткі на будаўніцтва памежнай сцяны, абяцанай прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Аднак праект наўрад ці атрымае досыць галасоў у Сенаце.

Вынікі галасавання ў Палаце прадстаўнікоў паказваюць, што ў падтрымку законапраекта выказаліся 217 кангрэсменаў, 185 выступілі супраць. Праект адпраўлены ў верхнюю палату.

Як паведамілі, Сенат правядзе галасаванне па гэтым праекце ў пятніцу пасля паўдня па мясцовым часе.

Лідар дэмакратаў у Сенаце Кангрэса ЗША Чак Шумер сказаў журналістам у чацвер, што колькасць галасоў сенатараў за гэты законапраект не дасягне 60, што неабходна для яго прыняцця.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040