У 2018 годзе Кітай дасягне пастаўленых мэтаў эканамічнага росту
  2018-12-24 10:35:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай мае намер дасягнуць 6,5-працэнтнага росту эканомікі ў гэтым годзе. Такую заяву зрабілі ўлады краіны.

Валавы ўнутраны прадукт / ВУП / Кітая складзе амаль 13 трлн долараў ЗША, паведаміў намеснік кіраўніка Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў / ДКРР / КНР Нін Цзічжэ.

За апошнія некалькі гадоў колькасць жыхароў Кітая з сярэднім прыбыткам вырасла да амаль 400 млн чалавек, а ў бягучым годзе гэты паказчык нават перавысіў гэтую адзнаку, што стварае трывалую падставу для трансфармацыі эканомікі, дадаў Нін Цзічжэ.

У 2018 годзе на долю Кітая прыйдзецца амаль 30 % росту сусветнай эканомікі, а ВУП краіны складзе 16 % ад агульнасусветнага валавога прадукту, заявіў прадстаўнік Цэнтральнай камісіі па фінансавых і эканамічных пытаннях Хань Вэньсю.

Па даных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, у 2017 годзе ВУП Кітая склаў 12 трлн долараў ЗША, або 15 працэнтаў ад сусветнага ВУП.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040