Аб'ём імпарту Кітая у 2018 годзе цалкам магчыма пераадолее адзнаку ў 2 трлн долараў ЗША
  2018-12-24 10:38:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як стала вядома карэспандэнту 22 снежня, на Усекітайскай працоўнай нарадзе па пытаннях камерцыі, аб'ём імпарту Кітая у 2018 годзе цалкам магчыма пераадолее адзнаку ў 2 трлн долараў ЗША, усталюе новы гістарычны рэкорд, у будучыні міністэрства камерцыі яшчэ можа прыняць разнастайныя меры для далейшага павелічэння імпарту.

Такую заяву зрабіў на Усекітайскай працоўнай нарадзе па пытаннях камерцыі намеснік кіраўніка дэпартамента знешняга гандлю Міністэрства камерцыі КНР Сун Сяньмаа.

Пачынаючы з гэтага года Кітай знізіў імпартныя мытныя тарыфы на лекі, аўтамабілі, тавары шырокага спажывання і інш. Агульны ўзровень мытных тарыфаў знізіўся з 9,8 да 7,5 працэнта. Акрамя таго, правядзенне кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА спрыяла росту імпарту.

Паводле статыстыкі Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, за 11 месяцаў гэтага года аб'ём імпарту Кітая вырас на 14,6 %, стаўшы важнай рухаючай сілай росту аб'ёмаў знешняга гандлю. У бягучым годзе паказчыкі знешняга гандлю Кітая перавысілі прагнозы. Маштабы знешняга гандлю за апошнія 11 месяцаў ужо перавысілі адпаведныя паказчыкі за ўвесь мінулы год.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040