Кітай апублікаваў перагледжаныя палажэнні аб рэалізацыі Закона аб падаходным падатку з фізічных асоб
  2018-12-24 10:39:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падпісаў указ аб апублікаванні перагледжаных палажэнняў аб рэалізацыі Закона аб падаходным падатку з фізічных асоб.

Папраўкі былі ўнесены Дзяржсаветам у адпаведнасці з перагледжаным Законам аб падаходным падатку з фізічных асоб, прынятым вышэйшым заканадаўчым органам краіны ў жніўні бягучага года. Два новых дакумента ўступяць у сілу адначасова з 1 студзеня 2019 года.

Перагледжанымі палажэннямі прадугледжаны спецыяльнае дадатковае вылiчэнне выдаткаў і больш шырокія падатковыя льготы для кваліфікаваных замежных спецыялістаў.

Індывідуальны падаходны падатак з'яўляецца трэцяй галоўнай часткай агульных падатковых паступленняў у Кітаі пасля падатку на даданую вартасць і падаходнага падатку з прадпрыемстваў.

У мінулым годзе паступленні ад збору індывідуальнага падаходнага падатку ў Кітаі дасягнулі амаль 1,2 трлн юаняў (174 млрд долараў), склаўшы каля 8,3 % ад агульнага аб'ёму падатковых паступленняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040