Урад Чэхіі выправіць памылковыя метады супраць тэлефонаў кампаніі Huawei
  2018-12-24 16:46:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўны савет бяспекі Чэхіі 21 снежня зрабіў заяву, у якой гаворыцца аб выпраўленні нядаўняга памылковага метаду ўрада супраць выкарыстання прылад кампаніі Huawei супрацоўнікамі ўрада.

У заяве гаворыцца, што апублікаванае раней нацыянальным упраўленнем па кібербяспецы Чэхіі "папярэджанне аб бяспецы" не закранае звычайных карыстальнікаў і тэрмінальнае абсталяванне. Акрамя таго гэта ўпраўленне не мае паўнамоцтваў даваць ацэнку іншым краінам і міжнароднай палітычнай абстаноўцы або прававой і палітычнай сферам. У заяве сказана, што Чэхія адкрыта для ўсіх законных замежных капіталаўкладанняў, а таксама працягне прадастаўляць ім спрыяльныя ўмовы.

Згодна з паведамленнем, прэм'ер-міністр Чэхіі А. Бабіш 21 студзеня паведаміў прэсе, што Дзяржаўны савет бяспекі правёў пасяджэнне, на якім прайшло паўнавартаснае абмеркаванне вышэйадзначанага "папярэджання пра бяспеку". Нядаўняе патрабаванне ўрада спыніць выкарыстанне прылад Huawei сваімі супрацоўнікамі было паспешлівым рашэннем, радавым карыстальнікам тэлефонаў Huawei няма пра што турбавацца ў сферы бяспекі.

Кіраўнік еўрапейскага прадстаўніцтва кампаніі Huawei Лі Цзянь выказаў захапленне заявай ўрада Чэхіі. "Мы верым, што наша дзейнасць у Чэхіі не выкліча ўздзеяння ні цяпер, ні ў будучыні, але таксама не жадаем, каб падобныя беспадстаўныя абвінавачванні нашкодзілі кампаніі Huawei".

17 снежня нацыянальнве ўпраўленне па кібербяспецы Чэхіі обнародавала "папярэджанне аб бяспецы", накіраванае на прадукцыю прыватнай кітайскай кампаніі, у якім недвухсэнсоўна згадваліся дзве кітайскія кампаніі - Huawei і ZTE. Пасля чаго, прэм'ер-міністр Чэхіі А. Бабіш на падставе бяспекі запатрабаваў ад супрацоўнікаў ураду спыніць выкарыстоўваць тэлефоны Huawei, выклікаўшы тым самым спрэчку.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040