Турцыя адправіла ваеннае падмацаванне на мяжу з Сірыяй
  2018-12-25 16:01:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведаміла сёння дзяржаўнае турэцкае агенцтва Анадолу, Турцыя адправіла ваеннае падмацаванне на мяжу з Сірыяй пасля таго, як Анкара і Вашынгтон дамовіліся аб цеснай каардынацыі дзеянняў у працэсе вываду з Сірыі амерыканскіх войскаў.

Паводле інфармацыі агенцтва, турэцкі ваенны канвой з гаўбіцамі і артылерыйскімі батарэямі прыбыў у прымежную зону правінцыі Кіліс на паўднёвым усходзе Турцыі. На поўначы Сірыі паблізу занятага курдамі горада Манбідж размешчаны падраздзяленні кантраляванай Турцыяй Сірыйскай свабоднай арміі / ССА /.

Дзесяткі грузавых пікапаў з байцамі ССА і кулямётамі знаходзіліся ноччу на маршы.

23 снежня прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у тэлефоннай размове дамовіліся аб забеспячэнні дыпламатычнай і ваеннай каардынацыі дзеянняў, каб не дапусціць вакууму ўлады пасля вываду з Сірыі амерыканскіх войскаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040