МЗС: Кітай рашуча пярэчыць супраць дыскрэдытацыі яго намаганняў па барацьбе з экстрэмізмам у Сіньцзяне
  2018-12-26 14:25:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай рашуча пярэчыць супраць спробаў СМІ і афіцыйных асоб пэўных краін "палітызаваць і стыгматызаваць" яго намаганні і меры па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, заявіла ў панядзелак прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

Такім чынам яна пракаментавала на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі нядаўнія паведамленні СМІ ЗША і шэрагу іншых заходніх краін, якія вінавацяць Кітай у тым, што ён займаецца "сачэннем, затрыманнямі і асіміляцыяй" у Сіньцзяне і іншых мусульманскіх рэгіёнах.

"Гэтыя сенсацыйныя паведамленні з'яўляюцца безадказнымі, яны альбо грунтуюцца на чутках, альбо спасылаюцца на ілжывыя ці выдуманыя крыніцы", - заявіла яна, дадаўшы, што некаторыя заходнія палітыкі і СМІ дапусцілі "фундаментальную памылку", вызначаючы кітайскія намаганні па барацьбе з тэрарызмам і падтрыманні стабільнасці , як накіраваныя супраць уйгураў ці мусульман.

"Кітайскі ўрад нязменна выступае супраць таго, каб тэрарызм звязвалі з пэўнымі нацыянальнасцямі або рэлігіямі", - падкрэсліла Хуа Чуньін.

Паводле яе слоў, пераважная большасць уйгураў жыве ў гармоніі з прадстаўнікамі іншых 55 нацыянальнасцяў, якія насяляюць Кітай, і яны задаволеныя сваім жыццём.

Кітай прыняў шэраг мер па вяртанні да нармальнага жыцця тых, хто трапіў пад уплыў тэрарызму і рэлігійнага экстрэмізму, у тым ліку праз прафесійна-тэхнічную адукацыю і падрыхтоўку, заявіла дыпламат.

Яна таксама адзначыла, што за апошнія 24 месяца не было зафіксавана ніводнага гвалтоўнага тэрарыстычнага нападу, і назвала гэта доказам пазітыўных і прыкметных вынікаў, дасягнутых Сіньцзянам у барацьбе з тэрарызмам.

"Мы выступаем супраць падвойных стандартаў, якія ўжываюцца СМІ і афіцыйнымі асобамі пэўных краін, і іх зласлівых нападак на палітыку Кітая ў дачыненні да нацменшасцяў і рэлігіі", - заявіла Хуа Чуньін, заклікаўшы іх аб'ектыўна і непрадузята ставіцца да мер Кітая па падтрыманні бяспекі і стабільнасці ў Сіньцзяне .

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040