Д. Трамп наведаў амерыканскіх вайскоўцаў у Іраку
  2018-12-27 15:54:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп наведаў амерыканскіх вайскоўцаў у Іраку. Пра гэта ў сераду паведаміў мясцовы афіцыйны тэлеканал Iraqiya. Адзначаецца, што Д.Трамп "заявіў аб адсутнасці якіх-небудзь планаў вываду амерыканскіх войскаў з Ірака".

"Прэзідэнт Трамп і першая ледзі адправіліся ў Ірак позняй каляднай ноччу, каб наведаць нашы войскі і ваеннае кіраўніцтва і падзякаваць ім за службу, поспехі і ахвярнасць, а таксама пажадаць ім вясёлага Ражаства", -- напісала на сваёй старонцы ў Twitter афіцыйны прадстаўнік Белага дома Сара Сандарс.

Д.Трамп упершыню наведаў Ірак з моманту ўступлення на пасаду прэзідэнта. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040