Д. Трамп наведаў амерыканскія войскі ў Германіі
  2018-12-28 13:11:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду прыбыў на амерыканскую авіябазу Рамштайн у Германіі пасля нечаканага наведвання амерыканскіх войскаў у Іраку.

Паводле паведамленняў СМІ, самалёт "Эйр форс-1" з прэзідэнтам і яго жонкай на борце прызямліўся ў Германіі ў 15:37 па мясцовым часе. Д. Трамп сустрэўся з ваеннымі афіцэрамі і наведаў аб'екты на авіябазе Рамштайн.

Раней прадстаўнік Белага дома Сара Сандэрс паведаміла СМІ падчас палёту ў Германію, што Д. Трамп правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Ірака Адэлем Абдэлем Махдзі з авіябазы Айн аль-Асад.

Паводле яе слоў, падчас размовы Д. Трамп запрасіў ірацкага лідара наведаць Белы дом, і запрашэнне было прынята.

Як чакаецца, дзяржсакратар ЗША Майкл Пампея сустрэўся з іракскім лідарам у Багдадзе 11 студзеня.

.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040