У студзені-лістападзе стабільна раслі аб'ёмы экспарту-імпарту паслуг Кітая
  2018-12-29 11:04:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У студзені-лістападзе аб'ёмы экспарту-імпарту паслуг Кітая перавысілі 4,7 трлн юаней, што на 10% больш за паказчык аналагічнага перыяду мінулага года. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн.

Паводле яго слоў, аб'ём экспарту і імпарту інтэлектуальнай уласнасці склаў каля 250 млрд юаняў з прыростам на больш чым 20%. У прыватнасці, экспарт вырас на 15,4%, імпарт - прыкладна на 22%. Аб'ём экспарту паслуг, звязаных з распрацоўкай і даследаваннем, вырас на 13,6%, імпарт з прыростам на 12%. Дынамічнае развіццё ў гэтай сферы кажа пра тое, што попыт Кітая на высакаякасныя вытворчыя паслугі працягвае расці. Гэта таксама паказвае на тое, што навукова-тэхнічны інавацыйны патэнцыял Кітая бесперапынна павышаецца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040