1). У лістападзе Кітай паспяхова правёў першую міжнародную імпартную выставу ў Шанхаі. Кітай рашуча падтрымлівае лібералізацыю гандлю і глабалізацыю эканомікі. Рынак КНР адкрыты для астатняга свету.
2). Ініцыятыве "Адзін пояс і адзін шлях" споўнілася 5 гадоў. Яна стала самай маштабнай платформай для міжнароднага супрацоўніцтва.
3) Сітуацыя ў Сірыі па-ранейшаму вельмі вострая, працягваецца супрацьстаянне бакоў. На Блізкім Усходзе не спыняюцца крызісы. Абвастраюцца ядзерныя праблемы Ірана і палесціна-ізраільскі канфлікт.
4). Кім Чэн Ын тройчы нанёс візіт у Кітай. Адбыліся гістарычныя сустрэчы лідараў КНДР і ЗША, а таксама лідараў дзвюх Карэй. У 2018 годзе назіраецца пацяпленне на Карэйскім паўвостраве. Кітай адыграў актыўную ролю ў гэтым працэсе.
5). Гандлёвыя спрэчкі, якія ініцыююцца ЗША, выклікаюць глабальную занепакоенасць. Сустрэча кіраўнікоў Кітая і ЗША на палях саміту Вялікай дваццаткі паставіла працэс на "паўзу", тым самым даўшы свету станоўчы сігнал.
6). Адносіны паміж Расіяй і заходнімі дзяржавамі працягваюць пагаршацца. Масква дае рашучы адказ на санкцыі Захаду.
7). Вялікабрытанія не без цяжкасцяў пакідае Еўрасаюз. Зараз перад Лонданам паўстала перспектыва «жорсткага» варыянту «Брэксіта».
8). Цэны на нафту на сусветным рынку моцна вагаюцца, у сувязі з гэтым гегемонія амерыканскага долара сутыкаецца з выклікамі.
9). Прыродныя катастрофы здараюцца па ўсёй планеце; міжнародная супольнасць вырашыла рука аб руку змагацца са зменай клімату.
10). Развіццё штучнага інтэлекту ўступіла ў новы этап, а гэта азначае пачатак новай лічбавай эры.