Навагодні зварот гендырэктара Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюна да замежнай аўдыторыі
  2019-01-01 16:00:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1 студзеня 2019 года гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн па радыё і ў інтэрнэце звярнуўся з навагодняй прамовай да замежнай аўдыторыі. Паводле яго слоў, дэвіз -- «распавядаць свету пра Кітаі, распавядаць Кітаю пра свет, умацоўваць паразуменне і сяброўства паміж народамі розных краін» -- гэта нязменны запавет і місія Медыякарпарацыі Кітая. У 2019 годзе адзначаецца 70-годдзе ўтварэння КНР, таму Медыякарпарацыя Кітая пакажа сусветнай аўдыторыі шматграннае аблічча нашай краіны ў новую эпоху.

Шэнь Хайсюн сказаў: «З першымі прамянямі раніцы новага года я хачу шчыра і цёпла павіншаваць нашу аўдыторыю з усяго свету з Новым годам! Больш за 1300 гадоў таму вялікі паэт дынастыі Тан Ван Бо, развітваючыся са сваім блізкім сябрам Ду, напісаў незабыўныя словы: «Калі паміж морамі нам хтосьці душэўна блізкі, ён быццам бы побач». Гэтыя радкі, напэўна, як нельга лепш сугучныя майму душэўнаму настрою ў гэты момант. Для вас, магчыма, голас Медыякарпарацыі Кітая стаў чымсьці новым. У сакавіку мінулага года ў адпаведнасці з глабальнай тэндэнцыяй канвергентнага развіцця СМІ нарадзілася Медыякарпарацыя, у якую ўвайшлі Міжнароднае радыё Кітая, Цэнтральнае тэлебачанне Кітая і Цэнтральнае народнае радыё. Дзякую нашым новым і верным старым сябрам за шчырую падтрымку, якая дапамагае нам не забываць пра свае запаветы! Новая медыяструктура, як і раней, будзе несці сваю місію -- «расказваць свету пра Кітаі, распавядаць Кітаю пра свет, умацоўваць паразуменне і сяброўства паміж народамі розных краін». Для вас мы пастараемся працаваць яшчэ лепш і больш добрасумленна. Старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў: «Развіццё Кітая немагчыма ў адрыве ад свету, а для глабальнага працвітання неабходны Кітай». За мінулы год мы прыклалі шмат намаганняў для ўмацавання адносін і дыялогу Кітая са светам -- аб'ектывы нашых відэакамер, нашы мікрафоны і друкаваныя матэрыялы распавядалі вам пра ўрачыстасці з нагоды 40-годдзя палітыкі рэформаў і адкрытасці, аб Першай кітайскай імпартнай ЭКСПА, пра Форум кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва і іншыя падзеі. Нашы інфармацыйныя паведамленні прыцягнулі шырокую ўвагу. Мы выступалі з пазіцый праўды і справядлівасці, адстойваючы выразную і рацыянальную пазіцыю лібералізацыі гандлю і эканамічнай інтэграцыі, -- менавіта гэты голас Кітая гучаў на саміце АЦЭС і «Групы дваццаці», што атрымала ўсеагульнае прызнанне. Мы прыклалі актыўныя намаганні для збліжэння кітайскай і замежнай аўдыторыі і тым самым палепшылі карыстацкі досвед шматмоўных мабільных дадаткаў, такіх як «Расія-Кітай: галоўнае», а таксама кітайска-італьянскай, кітайска-японскай мабільных платформаў; серыя анлайн-акцый, такія як «Мы падтрымліваем ШОС!», «Да сустрэчы на Шанхайскай імпартнай ЭКСПА!» і іншыя прыцягнулі да ўдзелу падпісчыкаў з розных краін свету. Мы актыўна размаўлялі з усім светам: Саміт азіяцкіх СМІ на высокім узроўні ў рамках Бааоскага азіяцкага форуму, Форум міжнародных фінансавых медыя і аналітычных цэнтраў «Хунцяа» выклікалі вялікую цікавасць нашых калег па СМІ з усяго свету; дзякуючы разнастайным мерапрыемствам і акцыям, такім як «Турнэ кітайскіх фільмаў у Афрыцы», «Кітайская тэатральная пляцоўка», «Я -- прыхільнік Кітая» і іншым, яшчэ больш людзей за мяжой палюбілі і пасябравалі з Кітаем.

У бягцчым годзе будзе адзначацца 70-годдзе ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі. Медыякарпарацыя Кітая ярка і разнастайна пакажа сусветнай аўдыторыі праўдзівае, шматграннае аблічча Кітая ў новую эпоху. Мы прадставім для вас яркія і змястоўныя відэа- і аўдыёпраграмы, якія вам абавязкова спадабаюцца. Абапіраючыся на факты, мы пакажам, што Кітай -- стваральнік міру ва ўсім свеце, абаронца міжнароднага парадку і краіна, якая ўносіць вялікі ўклад у глабальнае развіццё. Мы будзем прыкладаць намаганні да асваення новых метадаў распаўсюджвання, цалкам укарэнім фармат 5G, тэхналогіі штучнага інтэлекту, Вялікіх даных і хмарных вылічэнняў, будзем паскоранымі тэмпамі весці высокаэфектыўнае развіццё, апярэджваючы эпоху, каб імкнуцца да фарміравання першакласнай новай уплывовай міжнароднай медыяструктуры, і ўсе гэтыя намаганні мы робім дзеля вас.

У чалавецтва толькі адна планета, так давайце прыкладзём агульныя намаганні для імкнення да супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, для стварэння доўгатэрміновага, мірнага, цалкам бяспечнага, адкрытага, талерантнага, квітнеючага, чыстага і цудоўнага свету! З Новым годам!" - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040