41 чалавек прапаў без вестак у выніку апоўзняў у Інданэзіі
  2019-01-02 10:29:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У агульнай складанасці 41 чалавек прапаў без вестак у выніку апоўзняў, якія адбыліся ў акрузе Сукабумі ў інданэзійскай правінцыі Заходняя Ява. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Нацыянальнага агенцтва па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў краіны. Паводле яго слоў, выратавальнікі разам з мясцовымі жыхарамі пачалі спробы знайсці і выратаваць ахвяр стыхійнага бедства, у выніку якога 34 дамы ў вёсцы Сінарэсмі апынуліся цалкам пахаванымі. Выратавальны атрад працягвае пошук ахвяр апоўзняў. Для пошукавай аперацыі неабходна цяжкая тэхніка для выдалення грунта, пад якім пахаваныя будынкі.

У агульнай складанасці 61 жыхар вёскі перажыў апоўзні. Яны зараз размешчаны ў эвакуацыйным цэнтры. Раней сцвярджалася, што ахвярамі апоўзняў сталі восем чалавек. Аднака фіцыйны прадстаўнік Нацыянальнага агенцтва па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў краіны прывёў абноўленыя даныя, заявіўшы, што загінулі толькі двое. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040