Усходні Ерусалім - не прадмет гандлю - М. Абас
  2019-01-02 11:09:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Палестыны Махмуд Абас у панядзелак заявіў, што Усходні Ерусалім - гэта не прадмет гандлю, ён з'яўляецца "вечнай сталіцай" Палестыны.

Яго словы прагучалі на памятнай цырымоніі ў гонар 54-годдзя з дня заснавання нацыянальна-вызваленчага руху Палестыны / ФАТХ / і пачатку палестынскай рэвалюцыі. М. Абас падкрэсліў, што Палестына адхіляе і імкнецца перашкодзіць рэалізацыі прапанаванага прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам плана мірнага ўрэгулявання на Блізкім Усходзе. "Мы нікому не дазволім гандляваць Усходнім Ерусалімам", -- заявіў палітык, назваўшы яго "вечнай сталіцай" Палестыны.

Д. Трамп пасля прыходу да ўлады прапанаваў план палестына-ізраільскага ўрэгулявання. Палестынскі бок адхіліў гэтую прапанову, заявіўшы, што ён не вырашае пытанняў Ерусаліма, палестынскіх бежанцаў і яўрэйскіх паселішчаў.

У снежні 2017 года Д. Трамп абвясціў, што ЗША прызнаюць Ерусалім сталіцай Ізраіля, у траўні 2018 года амерыканская амбасада пераехала туды з Тэль-Авіва. Палестынскі бок выказаў рэзкі пратэст супраць гэтага.

Рух ФАТХ існаваў з 1950-х гадоў, аднак афіцыйная дата яго заснавання - 1 студзеня 1965 года. У той жа дзень ён пачаў узброеную барацьбу з ізраільскай акупацыяй.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040