Рэспубліка Карэя вітае навагодні зварот лідара КНДР
  2019-01-02 11:30:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад Рэспублікі Карэя /РК/ у аўторак вітаў навагоднюю прамову Кім Чэн Ына, вярхоўнага лідара Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі /КНДР/.

У заяве паўднёвакарэйскага Міністэрства аб'яднання гаворыцца, што ўрад вітаў выступленне Кім Чэн Ына, у якім лідар КНДР выказаў упэўненасць, што яго краіна працягне прыкладаць намаганні для поўнай дэнуклеарызацыі на Карэйскім паўвостраве, устанаўлення пастаяннага міру і пашыранага развіцця адносін з РК.

У заяве ведамства таксама гаворыцца, што РК прытрымліваецца сваёй пазіцыі і будзе шчыра выконваць міжкарэйскія пагадненні па эпахальным развіцці двухбаковых сувязяў, у той жа час прыкладаючы намаганні для поўнай дэнуклеарызацыі і пабудовы трывалага міру на паўвостраве.

У заяве адзначаецца, што ўрад РК прыкладзе ўсе намаганні для прасоўвання працэсу міжкарэйскага прымірэння і супрацоўніцтва. Пры гэтым ён будзе цесна супрацоўнічаць з міжнароднай супольнасцю, каб міжкарэйскія адносіны няўхільна развіваліся.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040