Сі Цзіньпін заклікаў берагі Тайваньскага праліва агульнымі намаганнямі захоўваць і развіваць традыцыйную кітайскую культуру
  2019-01-02 14:47:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Суайчыннікі па абодва бакі Тайваньскага праліва павінны разам захоўваць і развіваць выдатную традыцыйную кітайскую культуру, заявіў у сераду старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Ён, таксама генеральны сакратар ЦК КПК і старшыня Цэнтральнага ваеннага савета, заявіў пра гэта, выступаючы на сходзе з нагоды 40-годдзя апублікавання "Зварота да тайваньскіх суайчыннікаў".

Няма такіх праблем, якія б не маглі быць вырашаны паміж членамі сям'і, сказаў Сі Цзіньпін. "Мы шчыра спадзяемся, што ўсе суайчыннікі на Тайвані будуць берагчы мір, як вока, і імкнуцца да нацыянальнага ўз'яднання гэтак жа, як да свайго шчасця", - дадаў ён.

Сі Цзіньпін заклікаў моладзь абодвух берагоў праліва з мужнасцю браць на сябе адказныя задачы, праяўляць згуртаванасць і сяброўства і змагацца рука аб руку.

"Мы горача вітаем маладых людзей з Тайваня, якія жадаюць дабівацца, усталёўваць і ўвасабляць свае мары ў мацерыковай частцы нашай Радзімы", - сказаў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040