Сі Цзіньпін заявіў пра гатоўнасць праяўляць максімальную шчырасць для ажыццяўлення мірнага ўз'яднання Радзімы, пры гэтым ён не абяцаў адмовіцца ад прымянення сілы
  2019-01-02 15:31:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Мы гатовы з максімальнай шчырасцю прыкладаць максімум намаганняў да ажыццяўлення мірнага ўз'яднання Радзімы. Пры гэтым мы не можам даць абяцання адмовіцца ад прымянення сілы», -- заявіў у сераду старшыня КНР Сі Цзіньпін на сходзе з нагоды 40-годдзя апублікавання "Звароту да тайваньскіх суайчыннікаў".

Кітайцы не ваююць з кітайцамі, адзначыў Сі Цзіньпін. Паводле яго слоў, мірнае ўз'яднанне з'яўляецца найлепшым варыянтам для суайчыннікаў з абодвух берагоў Тайваньскага праліва і ўсёй нацыі. Мы не можам даць абяцання адмовіцца ад прымянення сілы і пакідаем за сабой магчымасць прыняць усе неабходныя меры. Гэта накіравана не на тайваньскіх суайчыннікаў, а на ўмяшальніцтва звонку, а таксама на нешматлікіх сепаратыстаў, якія выступаюць за незалежнасць Тайваня, і іх раскольніцкую дзейнасць, падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Незалежнасць Тайваня ідзе супраць плыні гісторыі і вядзе ў тупік, адзначыў Сі Цзіньпін. Мы гатовы стварыць шырокую прастору для ажыццяўлення мірнага ўз'яднання, але не пакінем месца для раскольніцкіх спробаў дамагчыся незалежнасці Тайваня ў любой яе форме, адзначыў Сі Цзіньпін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040