Кітай зрабіў ЗША сур'ёзнае прадстаўленне ў сувязі з законам аб Тайвані
  2019-01-03 14:16:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай зрабіў Злучаным Штатам сур'ёзнае прадстаўленне ў сувязі з нядаўна зацверджаным законам, які заклікае да ўзмацнення афіцыйных кантактаў і ваенных сувязяў паміж ЗША і Тайванем. Пра гэта сёння заявіў прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан.

Ініцыятыва па забеспячэнні бяспекі Азіі 2018 года была зацверджана 31 снежня прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і атрымала законную сілу.

"Ініцыятыва сур'ёзна парушае прынцып аднаго Кітая і палажэнні трох сумесных кітайска-амерыканскіх камюніке, а таксама з'яўляецца адкрытым умяшаннем ва ўнутраныя справы Кітая", - заявіў Лу Кан.

На сходзе з нагоды 40-годдзя апублікавання "Зварота да тайваньскіх суайчыннікаў", які адбыўся ў Пекіне, старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў, што тайваньскае пытанне тычыцца ўнутраных спраў Кітая, закранае ключавыя інтарэсы краіны і нацыянальныя пачуцці кітайскага народа і не трывае ўмяшання звонку , сказаў Лу Кан.

Прадстаўнік МЗС КНР заклікаў ЗША ўстрымацца ад адпаведных дзеянняў, разумна і належным чынам абыходзіцца з пытаннямі, якія датычацца Тайваня, каб пазбегнуць аказання негатыўнага ўплыву на кітайска-амерыканскія адносіны, а таксама на мір і стабільнасць паміж берагамі Тайваньскага заліва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040