Дональд Трамп заявіў, што атрымаў ліст ад Кім Чэн Ына і чакае сустрэчы з ім у бліжэйшы час
  2019-01-03 14:17:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у сераду, што атрымаў ліст ад лідара КНДР Кім Чэн Ына і разлічвае сустрэцца з ім у другі раз у "не надта аддаленай будучыні".

"Я толькі што атрымаў выдатны ліст ад Кім Чэн Ына", - сказаў Д. Трамп журналістам у Белым доме падчас пасяджэння ўрада. "Магчыма, у нас будзе яшчэ адна сустрэча ... мы будзем планаваць гэта ў не занадта аддаленай будучыні", - дадаў прэзідэнт, які паведаміў у пачатку снежня, што яго другая сустрэча з Кім Чэн Ынам, верагодна, адбудзецца ў студзені або лютым .

Словы Д. Трампа прагучалі праз дзень пасля серыі пазітыўных заяў Пхеньяна аб дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава. Кім Чэн Ын у аўторак у сваёй навагодняй прамове адзначыў, што будзе прасоўваць дэнуклеарызацыю і гатовы сустрэцца з Д. Трампам у любы час. Ён таксама падкрэсліў сваю рашучасць працаваць над пабудовай новых адносін з Вашынгтонам пры ўмове прыняцця Злучанымі Штатамі адпаведных мер.

"У нас можа не застацца іншага выбару, акрамя пошуку новага шляху, калі ЗША не выканаюць свае абяцанні, будуць недаацэньваць наша цярпенне, імкнуцца ў аднабаковым парадку фарсіраваць падзеі і працягваць санкцыі і ціск", - папярэдзіў лідар КНДР.

Першая сустрэча паміж Дональдам Трампам і Кім Чэн Ынам адбылася ў Сінгапуры ў чэрвені мінулага года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040