6 чалавек загінулі, 16 атрымалі раненні ў чыгуначнай аварыі ў Даніі
  2019-01-03 15:59:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Шэсць чалавек загінулі, яшчэ 16 атрымалі раненні ў сераду ў чыгуначнай аварыі на мосце Вялікі Бельт у Даніі. Пра гэта паведаміла шведскае тэлебачанне.

Кавалак брызента сарвала ветрам з таварнага цягніка, і ён заляцеў ў пасажырскі цягнік, які рухаўся па мосце ў процілеглым накірунку. У выніку чаго машыністу пасажырскага цягніка прыйшлося здзейсніць рэзкае тармажэнне.

Ахвярамі сталіся пасажыры прыгараднай электрычкі, якая накіроўвалася з горада Адэнсе з вострава Фюн у цэнтры краіны ў Капенгаген. Інцыдэнт адбыўся ў 07:30 па мясцовым часе / 06: 30 па Грынвічы /.

У электрычцы выбіта шкло, маюцца іншыя пашкоджанні, якія бачныя на відэаінфармацыі ў салонах вагонаў.

У мясцовым шпіталі ў Адэнсе ўведзены рэжым рэагаваннч на НС і створаны эвакуацыйны цэнтр паблізу заходняй часткі моста.

Паліцыя адзначыла, што машынам хуткай дапамогі пакуль цяжка дабрацца да месца

здарэння. Яна звярнулася да насельніцтва з просьбай вызваліць дарогу для таго, каб машыны хуткай дапамогі маглі своечасова даехаць да аўтамабільнага і чыгуначнага моста.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040