Германія, Дамініканская Рэспубліка, ПАР, Бельгія і Інданэзія сталі непастаяннымі членамі СБ ААН
  2019-01-03 16:26:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Германія, Дамініканская Рэспубліка, ПАР, Бельгія і Інданэзія ў сераду афіцыйна пачалі выконваць паўнамоцтвы непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН. Тэрмін іх паўнамоцтваў пачаўся 1 студзеня 2019 года і скончыцца 31 снежня 2020 года. Яшчэ пяць непастаянных членаў СБ ААН -- Польшча, Кот-д'Івуар, Кувейт, Перу і Экватарыяльная Гвінея -- завершаць працу ў канцы 2019 года.

Савет Бяспекі ААН складаецца з 15 краін. Пастаяннымі членамі з'яўляюцца Кітай, Францыя, Расія, Вялікабрытанія і ЗША, астатнія -- непастаянныя. Тэрмін паўнамоцтваў непастаянных членаў складае два гады, штогод пяць з дзесяці краін мяняецца шляхам галасавання.

СБ ААН адказвае за захаванне міру і бяспекі на планеце і з'яўляецца адным з галоўных органаў ААН. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040