Тайвань не застанецца ў баку ад працэсу адраджэння кітайскай нацыі
  2019-01-04 15:32:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

2 студзеня, выступаючы з праграмнай прамовай на сходзе з нагоды 40-годдзя выхаду ў свет «Звароту да тайваньскіх суайчыннікаў», старшыня КНР Сі Цзіньпін, рэтраспектыўна ацаніўшы 70 гадоў развіцця адносін паміж берагамі Тайванскага праліва, высунуў пяць аспектаў, накіраваных на прасоўванне мірнага развіцця адносін паміж берагамі праліва і працэсу мірнага аб'яднання краіны, падкрэсліўшы, што Кітай абавязкова дасяге адзінства. Ён падкрэсліў, што Тайвань ні ў якім разе не застанецца ў баку ад працэсу адраджэння кітайскай нацыі, аб'яднання Кітая прадаставіць свету яшчэ больш магчымасцей для развіцця.

Выступленне Сі Цзіньпіна адлюстравала шчырасць і добрую волю Кітая ў працэсе мірнага аб'яднання, а таксама стала сур'ёзным папярэджаннем сепаратыстам і знешнім сілам, дзеянні якіх накіраваны на дасягненне незалежнасці Тайваня і на раскол Кітая. Выступленне кітайскага лідара адбіла цвёрдую волю кіруючай партыі і ўрада Кітая рашуча абараняць дзяржаўны суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, прадаставіла агульныя правілы і прынцыпы для ажыццяўлення аб'яднання краіны ў новую эпоху.

40 гадоў таму, калі Пастаянны камітэт Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў апублікаваў «Зварот да тайваньскіх суайчыннікаў», КНР ужо аднавіла свой статус у ААН, міжнародная супольнасць у асноўным прызнала, што Тайвань – неад'емная частка Кітая. У дакуменце была падкрэслена важнасць і неабходнасць прытрымлівацца пазіцыі прызнання існавання ў свеце толькі аднаго Кітая, вылучаны курс на заканчэнне ваеннай канфрантацыі паміж берагамі Тайваньскага праліва, на адкрыццё прамых сувязей у такіх сферах, як пошта, бізнес і транспарт, на пашырэнне кантактаў і дыялогаў паміж берагамі.

Сі Цзіньпін рэтраспектыўна ацаніў дасягнутыя поспехі ў адносінах паміж берагамі ў такіх сферах, як пошта, бізнес і транспарт, правядзенне кансультацый і перамоў на аснове «Кансенсусу 1992 года», выхад пастаноў, пазіцый і меркаванняў па мірным урэгуляванні тайваньскай праблемы, разуменне і падтрымка з боку міжнароднай супольнасці, а таксама барацьба з сіламі, якія выступаюць за незалежнасць Тайваня і раскол Кітая.

40 гадоў таму эканоміка Тайваня развівалася нашмат хутчэй, чым у кантынентальным Кітаі. Праз 40 гадоў кантынентальны Кітай стаў другой па велічыні эканомікай свету, найбуйнейшым гандлёвым партнёрам, найбуйнейшым экспарцёрам, а таксама найважнейшым аб'ектам тайваньскіх інвестыцый. Сёння паскоранымі тэмпамі фарміруецца зручная лагістыка. Са студзеня па лістапад 2018 года тавараабарот паміж берагамі ўпершыню перавысіў 200 млрд долараў, павялічыўшыся на 16% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. На працягу таго перыяду больш за 5 млн 629 тысяч тайваньскіх суайчыннікаў наведалі кантынентальныя раёны краіны. Разам з тым, усё большая колькасць краін, якія ўсталявалі дыпадносіны з Тайванем, спынілі іх, усталяваўшы або аднавіўшы дыпламатычныя сувязі з КНР. Прынцып «аднаго Кітая» стаў агульнапрынятым у міжнароднай супольнасці.

Дзякуючы правядзенню палітыкі рэформаў і адкрытасці Кітай, уступіўшы ў новую эпоху, максімальна наблізіў мэту адраджэння кітайскай нацыі, менавіта гэта надало асновы і стварыла спрыяльныя ўмовы для прасоўвання мірнага аб'яднання берагоў Тайваньскага праліва.

Кітай імкліва рухаецца да ажыццяўлення сваёй мары, таму ў гэтым працэсе тайваньскія суайчыннікі не павінны застацца ў баку. Як дакладна заўважыў старшыня КНР Сі Цзіньпін, «будучыня Тайваня заключаецца ў аб'яднанні краіны, шчасце тайваньскіх суайчыннікаў залежыць ад нацыянальнага адраджэння. Тайваньскае пытанне – гэта спараджэнне слабасці і хаосу, тайваньская праблема атрымае канчатковае вырашэнне па меры нацыянальнага адраджэння».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040