Адзін егіпецкі паліцэйскі загінуў і яшчэ адзін атрымаў раненні ў суботу пры спробе абясшкодзіць бомбу ў царкве ў Каіры. Пра гэта паведаміла агенцтва МЕНА.
Інцыдэнт адбыўся за два дні да копцкага свята Божага нараджэння.
Бомба выбухнула ў ваколіцах копцкай праваслаўнай царквы Святой Марыі і Абу Сефейна ў каірскім раёне Наср-сіці.
Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за тое, што адбылося.