Мухамад V адрокся ад трона
  2019-01-07 10:50:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вярхоўны кіраўнік Малазіі Мухамад V адрокся ад трона. , паведаміў каралеўскі палац. У заяве гаворыцца, што за час свайго кіравання Мухамад V добрасумленна выконваў свае абавязкі. Мухамад V падзякаваў членам Савета кіраўнікоў за абранне яго каралём і заявіў, што для яго было высокім гонарам супрацоўнічаць з прэм'ер-міністрам і узначаленым ім урадам у кіраванні краінай. Мухамад V таксама заклікаў малазійцаў працягваць гуртавацца і браць адказнасць за краіну, каб дапамагчы ёй захоўваць мір і гармонію.

У заяве не згадваецца прычына адстаўкі, але вядома, што ў канцы мінулага года Мухамад V два месяцы знаходзіўся ў адпачынку па хваробе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040