Ва ўсходняй акваторыі Інданэзіі адбыўся землятрус магутнасцю 6,5 балаў
  2019-01-07 15:30:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Землятрус магнітудай 6,5 адбыўся сёння раніцай у акваторыі правінцыі Паўночнае Малуку на ўсходзе Інданезіі. У цяперашні час інфармацыі аб пацярпелых і матэрыяльнай шкодзе няма.

Нацыянальнае ўпраўленне метэаралогіі, кліматалогіі і геафізікі Інданэзіі паведаміла, што землятрус адбыўся ў 00:27 па мясцовым часе. Эпіцэнтр штуршкоў знаходзіўся ў 146 км на паўночны захад ад павета Заходняя Хальмахера ў правінцыі Паўночнае Малуку, гіпацэнтр залягаў на глыбіні 10 км.

Геалагічная служба ЗША на сайце паведаміла, што землятрус дасягнуў магутнасці 7,0 балаў, а ў наступным абнаўленні заявіла аб 6,6 балах.

Нацыянальнае ўпраўленне метэаралогіі, кліматалогіі і геафізікі пакуль не паведамляла пра пагрозу цунамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040